Андрэй Сліж пакараны штрафам
Суд Ленінскага раёна Берасця 10 снежня разгледзеў адміністрацыйную справу Андрэя Сліжа.
На фота: Андрэй Шарэнда і Андрэй Сліж.
На актывіста за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце кандыдата ў дэпутаты Паліны Шaрэнда-Панасюк падчас парламенцкай кампаніі быў складзены пратакол па ч.3 артыкула 23.34 КаАП.
Андрэй Сліж падаў агучаныя раней хадайніцтвы ў пісьмовай форме і заявіў адвод суддзі Дзмітрыю Шурыну.
Хадайніцтва адхіляецца. На знак пратэсту Сліж пакідае зал суда, разам з ім сышлі амаль усё прысутныя. Яны не бачаць перад сабой суд і не жадаюць на ім прысутнічаць.
У якасці сведкі выступіў супрацоўнік міліцыі Сяргей Маслаў.
25 кастрычніка ён у цывільнай форме сачыў за мерапрыемствам побач з кінатэатрам „Беларусь”. Там, паводле яго слоў, былі сцягі, раздаваліся ўлёткі антыўрадавай скіраванасці. Сліж толькі раздаваў улёткі.
У матэрыялы справы далучаная улётка “Стоп завод АКБ”.
Абвешчана пастанова – прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 45 базавых велічынь.