Андрэй Стрыжак: Беларускае войска не паспявае за грамадствам
Каардынатары грамадзянскай кампаніі супраць „дзедаўшчыны” ў войску накіравалі амаль 10 тысячаў правераных подпісаў у Адміністрацыю прэзідэнта, Савет міністраў і Міністэрства абароны. Подпісы збіраліся праз інтэрнэт на рэсурсе zvarot.by, які знаходзіцца на рэканструкцыі з-за хакерскай атакі.
Адзін з ініцыятараў электроннай петыцыі супраць нестатутных дачыненняў у войску Андрэй Стрыжак заўважае, што ў грамадстве ёсць чаканні армейскай рэформы:
– Кампанія ўжо ўдалася, бо такога рэзананса і такога прыцягнення ўвагі раней ніколі не было. Праблема ў тым, што беларускае войска не паспявае за грамаствам, грамадства вымагае ад яго больш, чым яно зараз можа даць, але гэта магчыма. Я вельмі спадзяюся, што ўсё ж такі на вышэйшым узроўні будуць скліканыя пасяджэнні, якія распрацуюць нейкія ідэі, якія будуць прыводзіць да зменаў у войску. Гэта не першы і не апошні выпадак, бо калі нічога не рабіць, то будзе толькі горш.
Гомельскія праваабаронцы працягваюць кампанію па збору подпісаў супраць „дзедаўшчыны”. У дадзены момант падтрымаць петыцыю можна на petitions.by.
Беларускае Радыё Рацыя