Андрэй Стрыжак: Дзяржава ўсё яшчэ не забяспечыла лекараў сродкамі абароны



Грамадзянская супольнасць збірае грошы на закупку сродкаў індывідуальнай абароны для медыцынскага персаналу. Сярод іх – ініцыятыва “Рэспіратары для абароны медыкаў”, якую ўтварылі актывістка Юлія Дарашкевіч і старшыня Гомельскай філіі праваабарончага цэнтра „Вясна” Андрэй Стрыжак.

Але праваабаронца падкрэслівае, што такія задачы перш-наперш павінна выконваць дзяржава:

– Дзяржава, калі бярэ з нас падаткі, яна бярэ на сябе абвязак забяспечваць нас пэўным узроўнем медычнай дапамогі. У сацыяльна-эканамічных правах прапісана гэта больш дакладна, якім чынам гэта ўсё павінна быць рэалізавана. Але пакуль што вось мы зараз працуем ужо чацвёрты дзень у такім вельмі моцным аўрале. Я бачу, пакуль што сітуацыя значна не мяняецца ў справе забеспячэння гэтымі матэрыяламі з боку дзяржавы.

Падтрымаць ініцыятыву “Рэспіратары для абароны медыкаў”, а таксама і іншыя кампаніі па дапамозе медыкам у іх працы падчас каронавірусу, можна на пляцоўцы molamola.by.

Ева Бардзілоўская, Беларускае Радыё Рацыя