Андрэй Стрыжак: Грошы для АТО ахвяруюць беларусы з усяго свету



Валанцёрская ініцыятыва „Гуманітарны маршрут „Беларусь-АТО” даставіла бежанцам, што знаходзяцца зараз на Чарнігаўшчыне, чатыры тонны гуманітарнай дапамогі. Апроч гэтага валанцёры сабралі грошы на тры аўтамабілі, што працуюць у Першым добраахвотніцкім шпіталі імя Пірагова.

Хто здае грошы і якія гэта суммы? – распавядае каардынатар ініцыятывы Андрэй Стрыжак:

– Грошы, якія здаюць людзі, гэта суммы ад 20 тысячаў беларускіх рублёў да тысячаў даляраў. І тут вельмі шмат фактараў, які ўплываюць, чаму чалавек дапамагае і адкуль дапамагае. Гэта амаль увесь свет. Гэта з большага беларуская дыяспара і беларусы, якія жывуць у самой Беларусі і таксама ва Украіне.

Грошы збіраюцца ў Менску і Берасці, Гародні і Гомелі. У Гародні гэтай ініцыятыве дапамагаюць два валанцёры-каардынатары: Дзяніс Івашын збірае грошы на новы аўтамабіль для Першага добраахвотніцкіцкага шпіталя імя Пірагова, а рэчы для бежанцаў – Алесь Кіркевіч.

Беларускае Радыё Рацыя