Андрэй Стрыжак пра каронавірус



Адзін з каардынатараў кампаніі па дапамозе медыкам bycovid-19 Андрэй Стрыжак перанёс каронавірус на нагах.

Пра гэта сталася вядома пасля праходжання двух экспрэс-тэстаў на антыцелы. Андрэй Стрыжак падзяліўся, як працякала ў яго хвароба:

– Я апошнія два з паловай месяцы працаваў у такім рытме, што я фізічна паміраў кожны вечар, і я не мог зразумець, што мне дрэнна з-за таго, што я перапрацаваў у гэтай валанцёрскай кампаніі або з-за таго, што ў мяне ёсць нейкія сімптомы. Але гэта не было тымі спецыфічнымі сімптомамі, пра якія звычайна кажуць лекары. Я не губляў пачуццё смаку і паху, у мяне не было тэмпературы, у мяне не было задышкі. Мне было неяк дрэнна фізічна, бо гэта была вельмі вялікая нагрузка фізічная.

Навукоўцы яшчэ не высветлілі, як адлюструецца каронавірус на людзях у доўгатэрміновай перспектыве. Аднак ёсць меркаванне, што наступствы будуць адчуваць і тыя, хто перанёс захворванне ў лёгкай форме. Паводле часопіса Science, каронавірус «робіць такія рэчы, якія не рабіла ніводная хвароба, вядомая чалавецтву».

Беларускае Радыё Рацыя