Андрэй Стрыжак пра збор сродкаў медыкам на МоlаМоlа



На платформе МоlаМоlа было больш за 70 збораў у падтрымку медыкаў.

Як распавёў адзін з каардынатараў кампаніі bycovid-19 Андрэй Стрыжак, сродкі збіралі ў двух накірунках:

– Першая катэгорыя, гэта непасрэдная дапамога лекарам, розным шпіталям, у тым ліку рэгіянальным. Другі падвід, скажам так, збораў – гэта была сабойка лекару. Гэта былі зборы рэстаранаў, якія хочуць збіраць грошы для таго, каб  карміць лекараў. Улічваючы тое, што зараз няма магчымасці пераводзіць грошы наўпрост праз сэрвіс. Гэта можна зрабіць толькі праз дадатковыя высылкі для людзей, то ахвяраванні для гэтых збораў значна зменшацца.

Платформа хуткага збору сродкаў МоlаМоlа перастала паўнавартасна функцыянаваць пасля таго, як „Белгазпрамбанк” заблакаваў магчымасць праводзіць аперацыі.

Беларускае Радыё Рацыя