Андрэй Стрыжак працягвае збор сродкаў для Украіны
Андрэй Стрыжак – валанцёр гуманітарнай ініцыятывы “Гуманітарны маршрут Беларусь–АТО” – працягвае далейшы збор сродкаў для Украіны.
На з’ездзе Беларускага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці ён звярнуўся да дэлегатаў з просьбай сабраць ахвяраванні на гуманітарную дапамогу для мабільнага шпіталя:
– Гэта першы мабільны шпіталь імя Пірагова, які знаходзіцца ў тактычным тыле, абслугоўвае параненых і хворых байцоў, а таксама добраахвотнікаў і мясцовых жыхароў, якія знаходзяцца ў зоне баявых дзеянняў, непадалёк ад фронту.
Дэлегаты з’езду сабралі больш за мільён рублёў. Нядаўна Андрэй Стрыжак перадаў для мабільнага шпіталя імя Пірагова рэанімабіль, куплены на грошы беларусаў. Яшчэ раней ён дастаўляў у зону ваенных дзеянняў лекі і медычнае абсталяванне.
Беларускае Радыё Рацыя