Андрэй Стрыжак: Зноў будзе турбулентнасць з правамі чалавека



Праваабаронцы чакаюць новай хвалі рэпрэсіяў падчас парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў.

На думку кіраўніка гомельскага аддзялення праваабарончага цэнтра “Вясна” Андрэя Стрыжака, абвяшчэнне гэтых дзвюх палітычных кампаніяў сведчыць пра тое, што зноў узнікнуць праблемы з правамі чалавека:

– Зноў будзе турбулентнасць з правамі чалавека. Як заўсёды ў нас будзе перыяд, калі яны будуць вельмі ўражлівыя, калі ў КДБ і іншых структурах будуць вялікія бюджэты на тое, каб нас прэсаваць. Не забывайце пра тое, што ёсць праваабаронцы, якія тут у рэгіёне могуць абараніць вашыя правы, у найгоршым выпадку выклікаць вам адваката, у найлепшым выпадку схадзіць з вамі разам у суд.

Паводле заканадаўства, выбары ў Палату прадстаўнікоў павінныя адбыцца не пазней за 10 верасня 2020 года. А прэзідэнцкія выбары – не пазней за 30 жніўня 2020 года.

Беларускае Радыё Рацыя, Гомель