Андрэй Ткачоў: Праз арышт медыкаў рэжым праводзіць генацыд беларусаў



У Беларусі не хапае медыкаў. Тым не менш работнікі медыцынскай сферы падвяргаюцца рэпрэсіям і звальненням. Бягучыя прамблемы ў медыцыне на фоне COVID-19 абмеркавалі ўдзельнікі адмысловай прэс-канферэнцыі.

Кажа каардынатар фонду медыцынскай салідарнасці Андрэй Ткачоў:

– Медыцынскія работнікі рэпрэсуюцца ў перыяд эпідэміі COVID-19 і больш за тое – рэпрэсуюцца сур’ёзныя вузкія спецыялісты. Яны б маглі правесці вельмі шмат аперацый і выратаваць шмат жыццяў У тым ліку, замоўчваючы праблему, скажаючы статыстыку, даючы няправільную інфармацыю і рэкамендацыі, дзяржава, кіраўніцтва і ўлада Беларусі такім чынам ажыццяўляе генацыд беларускага народа.

На сёння ў турэмным зняволенні знаходзіцца 21 медычны работнік. Сярод іх шмат вузкіх спецыялістаў, у тым ліку анколагі, без якіх не могуць адбывацца складаныя аперацыі.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Скрыншот аўтара