Андрэй Толчын: Суд яшчэ не адбыўся, а я ўжо правапарушальнік



Гомельскіх журналістаў выклікаюць у суд як правапарушальнікаў. Менавіта з такой фармулёўкай атрымаў позву фрылансер, сябра БАЖ Андрэй Толчын.

Журналіст гаворыць, для яго было дзіўна прачытаць, што яго без рашэння суда назвалі правапарушальнікам.

– Гэта па Фрэйду шчырая абмоўка. Таму што, калі назвалі правапарушальнікам, то відавочна стало тое, што рашэнне выносіцца яшчэ да моманту нейкага разгляду справы. Дарэчы, магу нагадаць справу Павука, калі Павука судзілі і калі мы знайшлі ў судзе гатовае рашэнне, калі ідзе толькі разгляд справы. Гэта толькі доказы таго, як у нас гэта ўсё робіцца.  

Андрэй Толчын з’яўляецца журналістам-фрылансерам. За апошні год у дачыненні да яго ўзбуджалі больш за 10 адміністрацыйных працэсаў, якія заканчваліся судамі.

Беларускае Радыё Рацыя