Андрэй Ціхаміраў стаў адным з пераможцаў прэміі Кангрэса даследчыкаў Беларусі
Гарадзенскі гісторык Андрэй Ціхаміраў стаў адным з пераможцаў прэміі Кангрэса даследчыкаў Беларусі, які некалькі дзён таму адбыўся ў літоўскім Коўне.
Гарадзенец быў ўзнагароджаны за найлепшы гістарычны артыкул «Жаночыя вобразы ў «заходнерускай» нарацыі»:
– Узнагарода асабіста для мяне была абсалютнай нечаканасцю, бо тэкст быў напісаны дастаткова даўно – у 2007-2008 годзе і ён у мяне да 2012 года праляжаў у ў шуфлядзе. І ніхто асабліва ў ім не быў зацікаўлены. Алесь Смалянчук пагадзіўся прачыць гэты тэкст, ён яму спадабаўся, і ён быў апублікаваны.
Андрэй Ціхаміраў напісаннем артыкулаў на гістарычныя тэмы займаецца больш 15-ці гадоў, пасля таго, як скончыў навучанне на гістарычным факультэце Гарадзенскага Купалаўскага ўніверсітэта.
Беларускае Радыё Рацыя