Андрэй Вардамацкі: Беларусь была і будзе лабараторыяй пратэсту
Падпісная актыўнасць пасля затрымання фаварытаў выбарчай кампаніі-2020 можа ў любы момант перайсці ў вулічныя пратэсты.
Гэтага не выключае доктар сацыялагічных даследаванняў, заснавальнік і дырэктар лабараторыі NOVAK Андрэй Вардамацкі:
– Паколькі ўсё сыходзіць у анлайн, то можна сказаць, што Беларусь будзе лабараторыяй анлайнавага пратэсту, па меншай меры рэгіянальнай лабараторыяй. Вось на колькі ён будзе крэатыўны, на столькі ён будзе выніковым. То бок, узрыйным шляхам ідуць такія крэатыўныя з’яўленні. Самыя важныя працэсы, насамрэч, зараз адбываюцца ў малых гарадах, асабліва пасля таго, якам адбыліся затрыманні.
Вардамацкі адзначыў, што пратэстныя цэнтры ў Беларусі пакуль не сфармаваліся. Аднак дзень галасавання 9 жніўня не будзе азначаць таго, што супраціў уладам знікне.
Беларускае Радыё Рацыя