Андрэй Вардамацкі: Беларусы шчаслівыя сёння, бо няма надзеі на заўтра
Андрэй Вардамацкі, даследчык Беларускай аналітычнай майстэрні, прадставіў вынікі па ўзроўні шчасця беларусаў за мінулы год. Пачынаючы з 2012-га года пачуццё надзеі ў беларусаў значна панізілася, за 2 гады яно ўпала на 16 адсоткаў.
Нягледзячы на гэта, пачуццё шчасця ў жыхароў Беларусі вырасла.
Сітуацыю каментуе Андрэй Вардамацкі:
– Адзін і той жа чалавек адначасова адчувае, што надзеі ўсё менш і менш, але ў той самы час ён адчувае сябе шчаслівым. Як такое можа быць? Беларусы шчаслівыя сёння, бо няма надзеі на заўтра – вось гэта беларуская формула. Альбо: я шчаслівы таму, што кепска суседзям, на жаль так.
Сацыёлаг сцвярджае, што такую тэндэнцыю выклікае ацэнка неспакойных падзей ва Украіне, на фоне якіх, жыццё ў Рэспубліцы Беларусь грамадзяне ацэньваюць больш пазітыўна.
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя