Андрэй Вардамацкі: Пратэсты – псіхалагічная падзарадка для беларусаў



80 адсоткаў пратэстоўцаў гатовы выходзіць на вуліцы Беларусі столькі, колькі будзе патрэбна. Падчас адмысловай прэс-канферэнцыі ў Менску абмеркавалі апошнія сацыялагічныя дадзеныя пратэстаў.

Кажа сацыёлаг, кіраўнік Беларускай аналітычнай майстэрні, прафесар Андрэй Вардамацкі:

– У панядзелак прыходзіць інфармацыя. Паведамляецца, што столькі чалавек затрымалі, несправядліва судзілі. У аўторак гэта ўзмацняецца. Псіхалагічнае дно – гэта серада. Пачынаючы з чацвярга пачынае паступаць нейкая пазітыўная інфармацыя пра тое, што нешта адбудзецца. У пятніцу інфармацыя канкрэтызуецца. А ў суботу наогул штосьці пачынае адбывацца.

Паводле Андрэя Вардамацкага, гатовасць беларусаў выходзіць на вуліцы без лідараў, а таксама вырашаць пытанні на месцах, з’яўляецца важным крокам для ўсталявання ў краіне парламенцкай рэспублікі.

Беларускае Радыё Рацыя