Андрэй Вашкевіч: гарадзенцам трэба нагадваць



Больш за 700 подпісаў сабралі пад электроннай петыцыяй у Гародні. Жыхары гораду просяць на вуглах вуліц пазначыць іх гістарычныя назвы. Па словах гарадзенскага гісторыка Андрэя Вашкевіча, падобны запыт для гарадскіх уладаў ужо быў некалькі год таму.

Андрэй Вашкевіч спадзяецца, што гэты запыт будзе не дарэмным:

– У першую чаргу, каб нагадаць гарадзенцам пра гісторыю горада. Таму што максімальная функцыя гістарызацыі гарадской прасторы акурат уключае ў сябе рознага кшталту нагадванні пра мінулае. Турыстычныя маршруты, якія можна было б адразу прачытаць на вуліцы, старыя выявы тых ці іншых мясцінаў. І гістарычныя назвы вуліц таксама.  

Ініцыятары збору подпісаў пад петыцыяй маюць інфармацыю, што петыцыя стала цікава ўладам гораду. Яны спадзяюцца, што гістарычныя назвы з’явяцца на вуліцах Гародні ўжо ў 2017 годзе.

Беларускае Радыё Рацыя