Андрэй Вашкевіч правёў экскурсію па Занёманскім Фарштаце



Гараденскі гісторык Андрэй Вашкевіч да Дня Святога Губерта ў Гародні правёў адмысловую экскурсію. Падарожжа са знаўцам гісторыі гораду адбывалася па Занёманскім Фарштаце: па сучасным вуліцам Дарвіна ды Шчаснага.

v6

Гісторыя гэтага раёну гораду звязана з касцёламі ды сінагогамі, прамысловымі прадпрыемствамі і з працай на рацэ Нёман.

Пра адметнасці Занёманскага Фарштату распавядае Андрэй Вашкевіч:

– Занёманскі Фарштат адметны яшчэ тым, што ён, хоць і страціў сваю архітэктурную аўтэнтычную забудову, засталося толькі некалькі будынкаў, якія можна назваць помнікамі, але ў цэлым захаваў атмасферу не толькі даваеннага часу, але ў значнай ступені і савецкай эпохі. Таму што гэта раён, дзе перапляліся вельмі старадаўняя гісторыя, гэта і 16-17-18 стагоддзі, і ўжо амаль наша сучаснасць.

Гісторык збіраў людзей на сваю вандроўку  праз сацыльныя сеткі і прасіў, каб сустрэча адбывалася ў сяброўскім фармаце. Аднак на сустрэчу сабралася больш за два дзясяткі гарадзенцаў. Па словах гісторыка, шмат гарадзенцаў цікавяцца гісторыяй гораду, тым больш гісторыяй мала даследваных яго частак.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя