Андрэй Ягораў: Беларуская рэвалюцыя адрадзіла знішчанае самакіраванне



 За гады праўлення Лукашэнкі мясцовае самакіраванне ў Беларусі было цалкам знішчана. Патэнцыял аднаўлення сістэмы самакіравання абмеркавалі ўдзельнікі прэс-канферэнцыі, прысвечанай дваровай актыўнасці.

Кажа сябра Асноўнага складу Каардынацыйнай Рады, палітолаг Андрэй Ягораў:

– Сярод спецыфічных асаблівасцяў беларускай рэвалюцыі – гэта тое, што людзі пачынаюць працэс раздзяржаўлення грамадскіх сфераў. То бок яны спрабуюць вярнуць сабе грамадскі кантроль, каб вярнуць нармальную нарматыўную функцыю рашэння задач у гэтай сферы і аднавіць у гэтай сферы грамадскую суб’ектнасць.

Адзінай легальнай формай дваровай актыўнасці для беларусаў з’яўляецца стварэнне „калегіяльных органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання”. Пра парадак іх стварэння можна дазнацца на сайце https://kotos.org/

Беларускае Радыё Рацыя