Андрэй Ягораў: У Беларусі ёсць актыўнасць
У Варшаве адбылася сустрэча беларусаў з палітычнымі дзеячамі Вадзімам Пракоп’евым, Валерыем Сахашчыкам і Андрэем Ягоравым. Спачатку кожны спікер выступіў з прамовай пра мінулае і будучыню краіны. Пасля ў аўдыторыі была магчымасць задаць сваё пытанне ўдзельнікам сустрэчы. Працягвае прадстаўнік Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў.
— Гэта было вельмі цікава, я бачыў крытычную аўдыторыю, але тое, што мы гаварылі, яно адгукалася. Было пытанне, якое я сам падкрэсліваў у сваёй прамове, актыўнасць у Беларусі, якую мы не бачым, яна ёсць, асноўныя рэсурсы ляжаць там, дзе жыве 9 мільёнаў чалавек. Тут гэтае пытанне ўздымалася зноў, бо часта ў дыяспары мы забываемся пра тых людзей і пачынаем варыцца ў аўтаномным плаванні — мне падаецца, гэта не вельмі правільна.
Сустрэча адбылася ў Музеі Вольнай Беларусі. Уваход на падзею быў вольным.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя