Андрэю Шарэнду пагражае да пяці гадоў турмы



Да 5 гадоў турмы пагражае берасцейскаму ктывісту Андрэю Шарэнду.

Яму выстаўлена абвінавачанне ў «паклёпе на прэзідэнта»:

– Адпаведную інфармацыю пацвердзілі родныя грамадскага дзеяча. Дата разгляду справы прызначаная на 28 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёна горада Берасця. Суддзя – Марыя Аліферук.

Зараз Андрэй Шарэнда знаходзіцца пад хатнім арыштам і яму забаронена карыстацца тэлефонам і інтэрнэтам. Яго жонцы Паліне Шарэндзе-Панасюк прысуджана два гады калоніі. У Шарэндаў двое непаўнагадовых дзяцей.  

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце