Андрусь Цянюта працягвае судова аспрэчваць адлічэнне з універсітэта



Гомельскі абласны суд не аднавіў маладафронтаўца Андруся Цянюту на вучобе. Актывіст ужо некалькі месяцаў у судовым парадку аспрэчвае сваё адлічэнне з універсітэта. Паводле Андруся Цянюты, ён імкнецца максімальна прыцягнуць увагу грамадскасці да рэпрэсій у дачыненні да моладзевых актывістаў.

– З гэтага ўніверсітэта былі адлічаны і іншыя студэнты, такія, як Станіслаў Була, Зміцер Жалезнічэнка, Самсонава Наталля – гэта ўжо сістэма. Гэта не проста, як яны апялююць тым, што гэта быццам бы мяне адлічылі з універсітэта не за палітыку, але, калі адлічылі не аднаго студэнта – то гэта ўжо сістэма.

Намесніка старшыні “Маладога Фронту” Андруся Цянюту адлічылі з юрыдычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны з-за наяўнасці адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных з ягонай грамадскай дзейнасцю.

Беларускае Радыё Рацыя