Анджаліка Борыс: Шматлікімі імпрэзамі адзначым 102-ю гадавіну ўтварэння Рэпублікі Польшча
11-га лістапада спаўняецца 102 гады, як была абвешчана Рэспубліка Польшча. Гэты год накладае адбітак на святкаванне Саюзам палякаў у Беларусі, бо палітычны крызіс у краіне супаў з новай хваляй каронавіруснай пошасці.
Кажа Анджаліка Борыс, старшыня СПБ:
– 11 лістапада судзяць нашу старшыню аддзела Саюза палякаў у Лідзе Ірэну Бярнацкую, таму частка сяброў нашай арганізацыі паедзе заўтра на суд. А 16-й гадзіне будзе ў Лідзе суд. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Вось гэтая брутальная “лапанка”, якая была ў Менску, калі быў ужыты газ, калі было паляванне на пратэстоўцаў, затрымалі шмат людзей, і затрымалі шмат сяброў Саюза палякаў.
Не ўсе змогуць убачыцца, адзначыць разам. Але Саюз палякаў у Беларусі парупіўся, каб прадстаўнікі гэтай нацыянальнай меншасці адчулі дух свята ў кожным кутку Беларусі, дзе ёсць аддзяленні грамадскага таварыства.
– Будуць таксама адбывацца лакальныя мерапрыемствы ў Лідзе, у Ваўкавыску, у Барысаве, у Мазыры. У многіх аддзелах. Некаторыя з іх правядуць святы ў фармаце анлайн у інтэрнэце. Бяруць удзел вучні суботне-нядзельных нашых школ, якія функцыянуюць на базе аддзелаў Саюза палякаў.
Некалькі дзён, пачынаючы ад 10-га лістапада, будзе праходзіць шэраг урачыстых канцэртаў у Гародні і Менску, але з абмежаванай колькасцю ўдзельнікаў, у сувязі з эпідэміялагічных прычынаў.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя