Анджэй Пачобут: 2017 год – год пагаршэння эканамічнай сітуацыі



Журналіст і актывіст Саюза Палякаў на Беларусі, Анджэй Пачобут падводзіць вынікі 2017 года і лічыць гэты год годам пагаршэння эканамічнай сітуацыі.

Кажа Анджэй Пачобут:

— Тэндэнцыя да пагаршэння эканамічнай сітуацыі, адчуванне ў людзей, што ўсё ж такі абяцанні ўладаў пра паляпшэнне не вартыя даверу. Калі казаць пра тэндэнцыю, што была сёлета, дык перш за ўсё людзі, якія раней ехалі на працу ў Расею, цяпер вельмі актыўна шукаюць працу на Захадзе і гэта ўжо бачна і адчувальна. Перш за ўсё ў Польшчу, а таксама і ў Літву. І мне падаецца, што гэтая тэндэнцыя, на жаль, будзе ўзмацняцца: актыўная частка насельніцтва будзе шукаць працу на Захадзе.

На думку Анджэя Пачобута самымі знакавымі падзеямі ў 2017 годзе былі акцыі супраць Дэкрэта №3, вясновыя так званыя “маршы дармаедаў”.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя