Анджэй Пачобут: “Маршы недармаедаў” – самая важная падзея года



Гарадзенец, журналіст і грамадскі дзеяч Саюзу Палякаў Анджэй Пачобут лічыць, што самай знакавай падзеяй 2017 года былі так званыя “маршы дармаедаў”,  – акцыі супраць Дэкрэту №3, што адбываліся ў сакавіку 2017 года ў розных гарадах Беларусі.

Распавядае Анджэй Пачобут:

– Калі казаць пра нейкія палітычныя падзеі, то я ўсё ж такі выдзеліў бы не “справу патрыётаў” , а пратэсты. Бо для часткі грамадства „справа патрыётаў” была значнай падзеяй, а іншая частка нават не звярнула на яе ўвагі. А вось пратэсты, якія адбываліся, закранулі ўсіх.  І калі казаць пра палітычныя падзеі, то гэта перш за ўсё „дармаеды” і пратэсты супраць увядзенння падатку на “дармаедаў”.

Журналіст упэўнены, што 2017 год – год збяднення жыхароў Беларусі, якія імкнуцца цяпер шукаць лепшай долі ў Еўропе, і ў першую чаргу – ў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя