Анджэй Пачобут: Не варта хлусіць



З-за пераследаў журналістаў незалежных СМІ па так званай „справе БелТА” іх калегі непакояцца, што заўтра следчыя могуць прыйсці за імі.

Юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў на Гарадзеншчыне Анджэй Пачобут раіць пасля затрымання не даваць паказанні без адваката, не хлусіць і не сведчыць супраць сябе:

– Кожная сітуацыя да пэўнай ступені ўнікальная. Адзінае, калі я вось чую, што Юрый Зісер кажа: „Я пайду на допыт без адваката таму, што я не вінаваты”. З такой прымітыўнай пазіцыяй шмат хто пасля апынуўся ў СІЗА. Заўсёды раю ў такіх сітуацыях проста адмаўляцца даваць паказанні. Гэты інструмент вельмі не падабаецца следчым. Мэты, якія яны сабе ставілі, яны дасягнуць у такіх умовах не могуць. Не варта хлусіць, па другі бок сядзяць прафесіяналы, якія ў стане шукаць падрабязнасці, абвяргаць хлусню. 

У сваю чаргу старшыня праваабарончага цэнтра „Вясна” Алесь Бяляцкі ў сваім Фэйсбуку таксама раіць не даваць паказанняў супраць сябе. Таксама Алесь Бяляцкі адзначае, што неабходна нармальна запароліць усе тэлефоны, камп’ютары і флэшкі, бо калі знойдуць што-небудзь іншае, цікавае для КДБ, дык не выключана, што „прыдумаюць іншы артыкул”.

Беларускае Радыё Рацыя