Анджэй Пачобут уганараваны Галоўнай прэміяй „За свабоду слова” Асацыяцыі польскіх журналістаў
Гарадзенскі журналіст, палітвязень Анджэй Пачобут, чалец Галоўнай рады Саюза палякаў Беларусі, які зараз знаходзіцца ў турме праз рэжым Лукашэнкі, быў уганараваны Галоўнай прэміяй “За свабоду слова” Асацыяцыі польскіх журналістаў.
Падвядзенне вынікаў 28-га конкурсу Асацыяцыі польскіх журналістаў адбылося 17 чэрвеня ў Варшаве:
Такім чынам, узнагароду “За свабоду слова” за Анджэя Пачобута, які знаходзіцца за кратамі з 25 сакавіка, атрымала дырэктарка тэлекампаніі “Белсат” Агнешка Рамашэўская-Гузы. Падчас мерапрыемства на сцэне былі змешчаныя выявы ўсіх беларускіх журналістаў, якія цяпер знаходзяцца за кратамі, коратка распавялі пра кожнага з іх.
Беларускае Радыё Рацыя