Анджэю Пачобуту працягнулі на тры месяцы тэрмін утрымання пад вартай
Палітычнаму зняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на тры месяцы. Журналіст і сябра Рады Саюза Палякаў у Беларусі, Анджэй Пачобут быў затрыманы ў сакавіку па так званай “справе палякаў” і сядзіць у жодзінскім СІЗА. Там жа знаходзіцца старшыня арганізацыі – Анжаліка Борыс.

Анджэй Пачобут
Акцыі ў падтрымку Анджэя Пачобута і Анжалікі Борыс пройдуць сёння ў розных гарадах Польшчы. Палітычныя вязні знаходзяцца за кратамі ўжо пяць месяцаў. Акцыі арганізуюць сярод іншых сябры Саюза палякаў у Беларусі, якія пакінулі краіну ў выніку рэпрэсій. Як паведамляе сайт znadniemna.pl, акцыі пройдуць у Варшаве, Сопаце, Беластоку і Сейнах.
Беларускае Радыё Рацыя
