Анкахворай пенсіянерцы пагражае два гады «хатняй хіміі» за каментар



Вынесены прысуд Сяргею Барысёнку – другі за 2 з паловай месяцы. 65-гадовага жыхара сталіцы Сяргея Барысёнка абвінавачвалі ў абразе службовай асобы — у сацсетцы «Аднакласнікі» ён пакінуў паведамленне пад выявай старшага інспектара ДАІ Малахевіча, у якім ўтрымліваліся негатыўныя зняважлівыя выказванн. Свае маральныя пакуты міліцыянт ацаніў у 1000 рублёў.

1 ліпеня суд Партызанскага раёна горада Менска ўжо пакараў Барысёнка па гэтым жа артыкуле і прысудзіў яму 2 гады «хатняй хіміі» за абразу участковага міліцыянта Міхаіла Жарыкава, інфармуе ПЦ Вясна. Тым часам, пракурорка суду Рэчыцкага раёну падчас судовых спрэчак запрасіла 2 гады «хатняй хіміі» для Людмілы Хлусевіч. Пенсіянерка таксама абвінавачваецца ў тым, што зрабіла каментар з абразлівыя словам пад фотаздымкам Жарыкава. За апошнія 9 месяцаў пенсіянерка з анкалагічнаю хваробаю перажыла ператрус, больш за 10 допытаў, праверку ў адной крымінальнай справе і абвінавачванне ў другой. У чаканні суда жанчына напісала цыдулку на выпадак сваёй заўчаснай смерці.