Анлайн форум «75 гадоў перамогі. Захаваем месцы памяці»



Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна правяла анлайн форум «75 гадоў перамогі. Захаваем месцы памяці».

Распавядае яе ўдзельнік Міхаіл Розэншэйн – былы вязень беластоцкага гета, а цяпер жыхар Менска:

– Памяць аб Беластоцкім гета ў гісторыі нашай краіны, у гісторыі Савецкага саюза не вельмі адлюстравана, сыходзячы з гістарычных падзеяў. Беластоцкая вобласць была адразу ж у верасні 1944 года, а 26 ліпеня 1944 года Беласток быў вызвалены часцямі Чырвонай арміі, была перададзеная Польшчы. І адпаведна польскія гісторыкі даследавалі гісторыю Беластоцкага гета.

Падчас форуму актывісты, вязні нямецкіх канцлагераў, а таксама гісторыкі, архітэктары, школьныя настаўнікі абмяркоўвалі, як можна захаваць месцы памяці ва ўмовах вялікіх гарадоў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя