Анонс: 1-га чэрвеня „Госць Рацыі” – Вольга Карач



Кампанія «Не» – значыць не», распачатая ў сакавіку бягучага года міжнародным цэнтрам грамадскіх ініцыятыў «Наш дом», дапамагае  апалітычным  беларусам, якія ўцякаюць ад прызыву ў армію ў заходнія краіны.

Маладыя людзі баяцца, што іх пашлюць ваяваць за інтарэсы дыктатараў, кажа кіраўніца міжнароднага цэнтра грамадскіх ініцыятыў «Наш дом» Вольга Карач:

-З 9 жніўня 2020 года беглі ад палітычных рэпрэсій. А з пачатку вайны мы бачым зусім іншыя групы – гэта беларускія мужчыны, якія бягуць ад таго, што Лукашэнка спрабуе іх мабілізаваць у беларускую армію. І ёсць вялікая рызыка, што іх адправяць на вайну супраць Украіны і на баку Уладзіміра Пуціна.

Больш пра кампанію «Не» – значыць не» і новых уцекачоў, а таксама пра нямецкі горад-пабрацім Гародні, які гатовы прыняць прызыўнікоў-адказнікаў, вы даведаецеся з перадачы «Госць Рацыі» 1-га чэрвеня ў 8.10 хвілін па беларускім часе, па польскім – на гадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя