Анонс: 13 ліпеня «Госць Рацыі» – Таццяна Нядбай
Ва ўмовах ліквідацыі незалежнай медыясферы ў Беларусі, не знікае пагроза і для існавання сектара беларускіх грамадскіх арганізацый. У зоне рызыкі апынуўся і Беларускі ПЭН-цэнтр, якому Мінюст выставіў патрабаванне прайсці поўную праверку дзейнасці.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцяй Рацыі» – намесніцай старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Таццянай Нядбай пра тое, як зараз працаваць грамадскай арганізацыі ў сучаснай Беларусі і наколькі палітычны крызіс у краіне паўплываў на беларускую літаратуру ў цэлым.
Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам намесніцы старшыні Беларускага ПЭН-цэнтру Таццянай Нядбай, слухайце 13-га ліпеня на хвалях Беларускага Радыё Рацыя. Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя