Анонс: 19-га кастрычніка „Госць Рацыі” – Сяргей Бульба
17-га кастрычніка споўнілася 22-ы гады, як у Менску адбыўся «Марш свабоды», у якім прынялі ўдзел ад 20 да 40 тысяч чалавек. Масавая акцыя скончылася сутыкненнямі дэманстрантаў з міліцыянтамі і салдатамі ўнутраных войскаў ды шматлікімі арыштамі. Разглядаючы архіўныя фотаздымкі таго Маршу, міжволі хочацца параўнаць падзеі тых часоў з тым, што адбывалася ў Менску ў 2020 годзе.
Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі», актыўным удзельнікам Маршу Свабоды 1999 году, стваральнікам „Белага Легіёну” Сяргеям Бульбам пра тое, дзеля чаго 22 гады таму праходзіў «Марш Свабоды» у Менску, ці адчулася пераемнасць пратэснага руху ў сталіцы ў 2020 годзе і які ўрок з гэтай усёй гісторыі можа вынесці Беларусь для сябе.
Перадачу «Госць Рацыі» з удзельнікам «Марша свабоды» 1999 году і стваральнікам „Белага Легіёну” Сергеям Бульбам слухайце ў аўторак, 19-га кастрычніка на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней.