Анонс: 21 верасня «Госць Рацыі» – Леся Руднік



Беларусь знаходзіцца ва ўнікальнай сітуцыі: калі ўнутры краіны рэжым літаральна выжывае за кошт Крамля, шматлікія беларускія дыяспары звонку спрычыняюцца да палітычных пратэстаў, якія набываюць сусветны рэзананс вакол беларускага крызісу. Пакуль дыяспара яшчэ не стала вырашальным актарам у барацьбе з рэжымам, аднак без дзеянняў беларусаў замежжа тыя ж рэакцыі ЕЗ, міжнародных кампаній і дэмакратычных сілаў былі б ў разы меньшымі.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцяй Рацыі» – паліталагіняй і дактаранткай Універсітэта Карлстада Лесяй Руднік пра тое, колькі беларусаў у Швецыі, ці ўплывае дзейнасць беларускіх дыяспар на паслабленне пазіцый рэжыму Лукашэнкі і чым Еўропа сапраўды можа дапамагчы Беларусі.

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам паліталагіні і дактаранткі Універсітэта Карлстада Лесі Руднік слухайце ў аўторак, 21-га верасня, на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 09.10 па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней.

Беларускае Радыё Рацыя