Анонс: 23 лютага «Госць Рацыі» – Аляксандр Фрыдман



Дзяржаўная прапаганда ў Беларусі спрабуе паказаць пратэстаўскі рух як небеларускі. Для гэтага праз Інтэрнэт былі распаўсюджаны чуткі аб яўрэйскім паходжанні і грамадзянстве Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка паразмаўляла з «Госцем Рацыі» – гісторыкам з Інстытута еўрапейскай этналогіі Берлінскага ўніверсітэту Аляксандрам Фрыдманам аб тым, адкуль у дзяржпрапагандзе ёсць месца антысемітызму, якую ролю ў гэтым адыграла Расея і як сапраўды беларусы гістарычна ставяцца да яўрэяў. 

Перадачу «Госць Рацыі» з удзелам гісторыка Інстытуту еўрапейскай этналогіі Берлінскага ўніверсітэту Аляксандра Фрыдмана слухайце 23 лютага на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя».

Пачатак у 08.10 па беларускім часе, у Польшчы – на 2 гадзіны раней.

Беларускае Радыё Рацыя