Анонс перадачы „Мы бачым”: Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў «Да волі»



Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў «Да волі» працягвае сваю працу. «У экс-зняволенных у замежжы шмат адкрытых пытанняў, але паступова яны вырашаюцца», – зазначыў у размове з нашай карэспандэнткай Марынай Савіцкай прадстаўнік аб’яднання Алег Кулеша.

Пра іншыя пытанні, якія яшчэ варта ўлічыць экс-палітвязням, а таксама пра тое, хто, дзе і як ім можа дапамагчы, Алег Кулеша распавядзе ў праграме «Мы бачым». Перадача выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў нядзелю, 5-га лістапада. Пачатак праграмы – у 15:10 па польскім часе (у 17:10 па беларускім).

Беларускае Радыё Рацыя