Анонс перадачы „Мы бачым”. Полк Каліноўскага
На полк Каліноўскага ў беларусаў вялікая надзея. Але ўсе ведаюць, што гэта будзе толькі пасля перамогі Украіны. Без сумневу, што пасля падзення русскага фашызму, Лукашэнка знікне вельмі хутка, кажа намеснік камандзіра палка Вадзім Кабанчук:
– Усе кажуць пра перамогу Украіны, але ж ніхто не кажа, як гэта будзе адбывацца. Па мне, перамога Украіны будзе звязана з тым, што рэжым беларускі будзе таксама прыбірацца. Бо гэта небяспека з поўначы перманентная. Украіна проста не можа пакінуць гэты кавалак фронту, які стварае такія напружанні. Тое, што зараз там яны церпяць гэтыя выбрыкі і атакі з боку Лукашэнкі – гэта не азначае, што яны потым не звернуць на яго ўвагу.
Цалкам перадача:
Больш пачуць пра полк мужных беларускіх ваяроў можна у публіцыстычнай перадачы «Мы бачым» у 17.10 па беларускім часе, па польскім – на гадзіну раней.
Беларускае Радыё Рацыя