Анонс перадачы „Мы бачым”: Вераніка Станкевіч пра дапамогу палітвязням
16 гадоў таму
Ініцыятыва дапамогі палітвязням Беларусі, якая запусцілася ўлетку гэтага году, працягвае падтрымліваць зняволенных і іх сем’і. “Мы бачым запрабаванасць такой працы”, – зазначае кіраўніца праекту Вераніка Станкевіч.

Падчас размовы з нашай карэспандэнткай Марынай Савіцкай яна дала 3 галоўныя парады палітвязням, якія нядаўна выйшлі з-за кратаў.
Пра дапамогу, якую цяпер “Вольныя” аказваюць палітвязням, пра самы цяжкі выпадак экс-зняволеннага, а таксама пра тое, чым можна цяпер дапамагчы праекту, Вераніка Станкевіч распавядзе ў праграме “Мы бачым”. Перадача выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў пятніцу, 27-га верасня. Пачатак перадачы – у 20:30 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя
