„Галоўная прычына паразаў паўстанняў Каліноўскага і Касцюшкі – адсутнасць дамовы паміж вярхамі і нізамі”
Дзень Нацыянальнай Незалежнасці адзначаецца ў Польшчы 11 лістапада. Сёлета Польшча адзначыць 105-ыя угодкі заваявання незалежнасці сваёй дзяржавы.
Галоўная заслуга ў заваяванні незалежнасці належыць беларусу Юзафу Пілсудскаму, які змог аб´яднаць польскую нацыю ў спрыяльны для перамогі момант, кажа гісторык, кіраўнік суполкі партыі БХД у Варшаве Яўген Дудкін:
– Галоўнай прычынай паражэнняў паўстанняў Каліноўскага і Касцюшкі была адсутнасць дамовы паміж вярхамі і нізамі. Я ўпэўнены, што перамога менавіта паўстанняў у Польшчы ў 1918 і 1919 гадах паказала, што палякі аб’ядналіся незалежна ад сацыяльнага статусу – будзь то сяляне альбо арыстакраты.
Больш даведацца пра гісторыю заваявання Польшчай незалежнасці і чаму гэтага не дамагліся беларусы можна ў публіцыстычнай перадачы «Мы бачым»:
Беларускае Радыё Рацыя