Анонс рэпартажу: 25 траўня «Нёманскі воўк для нябеснай Волі»
Навіна пра смерць грамадска-палітычнага дзеяча Вітольда Ашурка не мусіць палохаць.
Хаця маюцца тыя, хто б хацеў, каб беларускі народ замоўк. Постаць Вітольда Ашурка – напамін пра тое, што ня варта баяцца. Цэлае жыццё вартае хаця б адной рэчы, якая дазволіць не страціць Беларусь назаўжды.
Пра Вітольда Ашурка ў рэпартажы распавядуць ягоныя сябры і паплечнікі. А таксама прагучыць голас і самога Вітольда, які паспеў сказаць самае галоўнае.
Прэм`еру рэпартажа Вольгі Сямашкі і Віктара Парфёненкі «Нёманскі воўк для нябеснай Волі», прысвечаную памяці Вітольда Ашурка, слухайце 25 траўня на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя». Пачатак у 15-10 па беларускім часе, у Польшчы – на гадзіну раней.
Беларускае Радыё Рацыя