АНТ прайшлося па расейскіх сепаратыстах



1-га жніўня дзяржаўны беларускі канал АНТ паказаў сюжэт „Татуіроўкі за мяжой маралі і закона: якая сімволіка трапіць пад забарону?”.

[youtube id=”FkUq1_slm4Y”]

Аўтары распавялі пра псеўдаправаслаўны неанацызм, а таксама носьбітаў нацысцкіх ідэй, якія атаесамляюцца з актывістамі „рускага свету”.

„Самы яскравы ўзор — РНЕ — „Расейскае нацыянальнае адзінства”. Яго актывісты заклікаюць беларусаў адмовіцца ад сваёй дзяржаўнасці і выкарыстоўваюць тыя ж жэсты, што і нямецкія фашысты”. Далей былі паказаны кадры, на якіх некалькі чалавек ускідваюць рукі ў нацысцкім вітанні пад вокліч „Слава Расеі”.

„Вядомыя факты, калі актывісты РНЕ праз сацыяльныя сеткі спрабавалі вербаваць беларусаў на вайну ў Данбасе”.

„Гэта інструктар – Аляксей Мільчакоў. Са свастыкай ён пазіраваў з юных гадоў. А яшчэ любіў адразаць галовы сабакам, і выкладваць фатаграфіі ў інтэрнэт. Пазней хобі прыдалося яму ў Данецкай вобласці, дзе неанацыст пазіраваў на фоне трупаў. Няцяжка здагадацца, чаму можа навучыць такі педагог. І гэта не адзіны прыклад. Патрыятычныя летнікі з праваслаўным ухілам пад сцягам расейскай імперыі фіксуюць у розных частках Беларусі”.

Пры гэтым у эфіры дэманстравалася відэа з летнікаў, якія праводзіліся прарасейскімі арганізацыямі, а таксама кадры знятыя сепаратыстамі ў Данбасе.

Паводле ont.by