Антаніна Сцебур: Жанчыны застаюцца за кадрам
Як выглядае жаночы лідарскі патэнцыял? Ці нешта змянілася пасля пратэстаў?

Адказы на такія пытанні шукала даследчыца, куратарка, адна з заснавальніц фем-актывісцкай ініцыятывы #дамазручнаяўбыту Антаніна Сцебур:
– Гендарнае пытанне ў цэлым актуальнае ў любы час, і асабліва ў час пратэстаў, асабліва ў самым пачатку пратэсту і зараз. Таму што мы бачым, што з аднаго боку вялізны жаночы ўдзел з рознай адукацыяй, з розным светапоглядам, з рознымі каштоўнасцямі, актыўна прымалі ўдзел у пратэстах. І разам з тым мы бачым, што шмат хто з гэтых жанчын удзельнічае ў „нябачным жаночым актывізме”. То бок яны выконваюць вось гэту штодзённую нябачную працу, застаючыся за кадрам. А ў кадры застаюцца мужчыны.
Антаніна Сцебур перакананая, што зараз таксама важна зрабіць гендарнае пытанне інклюзіўным, каб любая жанчына магла сябе ідэнтыфікаваць з ім.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
