Антаніна Захарава: Адчуваю сябе габрэем і немцам адначасова



Адчуваю сябе габрэем і немцам адначасова. Так апісваюць свой стан грамадзяне Расеі, якія апынуліся за мяжой і не падтрымліваюць рэжым Пуціна.

Фота: ria.ru

Антаніна Захарава, якая эмігравала ў Грузію яшчэ да вайны адзначае, што жудасна сябе адчувае, маючы расейскі пашпарт:

– З аднаго боку разумееш, што цябе кінула твая краіна. У той жа час ты разумееш, што ты не можаш ныць, бо ўкраінцам яўна горш, чым нам. У нас няма абсалютна ніякіх маральных правоў пакутаваць за тое, што тут можа быць не вельмі камфортна і хтосьці можа не рады нас бачыць. Мне страшна, як на мяне будуць глядзець людзі. Пакуль мае апасенні не пацвярджаюцца, я вельмі баялася ў першыя дні. Я рэальна баялася выходзіць на вуліцу, бо баялася, што мне плюнуць у твар, але нічога такога не адбываецца.

У сакавіку ў Грузію ўехала 43 тысячы расейцаў, каля 20 тысяч беларусаў і каля 17 тысяч украінцаў. Цяпер засталося 17 тысяч расейцаў, 14 тысяч беларусаў і трошкі болей за 8 тысяч украінцаў.

Беларускае Радыё Рацыя