Антон Астаповіч у гарадзенскай “Цудоўні”
Пра гісторыю водных шляхоў, масты і транспарт, што хадзіў па водных артэрыях Беларусі, распавядаў у гарадзенскай “Цудоўні” кіраўнік Добраахвотнага таварыства помнікаў Антон Астаповіч.
На думку Астаповіча, рэчка Нёман і Гародня займалі важкае месца ў зносінах ХІХ-ХХ стагоддзяў.
– Нёман і Гародня маюць вельмі важнае месца сярод водных шляхоў. З другой паловы XVIII стагоддзя Нёман – гэта транзітны водны шлях, які злучаў пры дапамозе Агінскага канала два марскія басейны: Чарнаморскі і Балтыйскі. Таму грузавы транзіт па Нёмане быў вельмі насычаны.
Для прыйшоўшых на сустрэчу з Астаповічам гарадзенцаў гэта была магчымасць атрымаць новыя веды.
– Зацікавіла тое, што такая колькасць розных відаў воднага транспарту існавала ў Беларусі. Гэта было для мяне сапраўдным адкрыццём.
– Вельмі актуальная тэма, тым больш для нашай Гародні, якая знаходзіцца на Нёмане, і асноўны шлях з Балтыкі да Чорнага мора. Хадзілі такія выдатныя суды. Мне гэта цікава, цікава ўвогуле гісторыя ўсяго воднага шляху і менавіта нашай Гарадзеншчыны.
Наступнай сустрэчай 3 лістапада ў гарадзенскай «Цудоўні» будзе творчы вечар музыкі і лідара гурта “Троіца” Івана Кірчука.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня