Антон Матолька ў HrodnaMediaRoom
У Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця адбылася сустрэча з блогерам і журналістам, грамадскім актывістам і фатографам Антонам Матолькам. Антон Матолька ў межах праэкта HrodnaMediaRoom распавёў гарадзенцам, як быць актыўным грамадзянінам Беларусі і што трэба рабіць, каб дапамагаць у вырашэнні праблем беручы на дапамогу сацыяльныя сеткі.
Антон Матолька:
— Звычайны грамадзянін, які хоча нешта змяніць. Не скажу, што чалавек, які вырашае праблемы іншых, але які падказвае, як іх можна вырашыць. Бо, усё ж такі, ёсць вялікая надзея, што людзі самі пачнуць не толькі абмяркоўваць праблему сярод сяброў і знаёмых, але яшчэ і рабіць нейкае самае першае дзеянне, каб іх вырашыць. Хаця б пешае. Будзем пачынаць з малога. Таму я — звычайны грамадзянін, які любіць сваю краіну.
Чым адметная гэта сустрэча распавяла кіраўнічка праекта HrodnaMediaRoom журналістка Вольга Корсун:
— Мы даведаліся, як тую медыя рэальнасць выкарыстаць на карысць грамадства. То бок аказваецца, што не ўсе так кепска і можна нават з дапамогай тых жа сацыяльных сетак, з дапамогай інтэрнэту уплываць на змены ў сваім лакальным асяроддзі і ўвогуле ў краіне. Сустрэча атрымалася вельмі жывой, прыйшло шмат людзей, якія задавалі цікавыя пытанні.
HrodnaMediaRoom стала ўжо вядомай ў горадзе пляцоўкай, куды прыяджаюць такія знакамітыя журналісты як Ніна Палуцкая і Юлія Слуцкая, Паўлюк Быкоўскі і Аляксандр Фядута.
Беларускае Радыё Рацыя