Антыфашысту Максіму Ягнешку прысудзілі тры гады «хіміі»



Суд Ленінскага раёна Гародні прысудзіў Максіму Ягнешку тры гады «хіміі».

Маладзён быў асуджаны па артыкуле 186 Крымінальнага Кодэкса «Пагроза забойства» за ўчынак, здзейснены ў 2015 годзе. Судовы працэс над хлопцам адбываўся каля 2 месяцаў у закрытым рэжыме, і сяброў антыфашыста і журналістаў запрасілі толькі на абвяшчэнне прысуду.

jadeszka

Хлопец лічыць сам працэс і прысуд надуманым і помстай за тое, што ён адмовіўся ў 2015 годзе супрацоўнічаць з міліцыянтамі.

— Гэты было выгадна і міліцыянтам, якія распачыналі гэтыя справы і тым жа пацярпелым. Прысуд абсалютна несправядлівы, бо я нічога, ніякіх супрацьпраўных дзеянняў не рабіў. Я лічу, што міліцыянты цяпер спрабуюць максімальна задавіць усе магчымыя праявы субкультурных, палітычных і любых іншых моладзевых рухаў.  А цяпер яны ўзяліся за хлопцаў-антыфашыстаў.

Ігар Банцар, лідар антыфашыстоўскага гурта «Mister X»:

— Што тычыцца гэтага судовага працэсу, дык з самага пачатку было відавочна, што нешта пайшло не так, калі так званы «пацярпелы» яшчэ на судзе адмаўляецца ад сваіх сведчанняў, і калі суддзя робіць судовы працэс закрытым. Вядома, што ёсць шмат пытанняў.

Ягнешка збіраецца бліжэйшымі днямі абскардзіць рашэнне ў Гарадзенскім абласным судзе і спадзяецца дабіцца перагляду рашэння суда ніжэйшай інстанцыі.

jadeszka2

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня