Апазіцыя праводзіць кампаніі супраць “дэкрэту аб дармаедах”



Подпісы збіраюць амаль па ўсей краіне. Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька таксама далучыўся да збору подпісаў за адмену так званага “дэкрэта аб дармаедах”. «Адзiн подпiс за 2,5 хвiлiны. 148 – за гадзiну. Вельмi пазiтыўна,» – напісаў палітык ў сацыяльнай сетцы фейсбук.

01

Больш за тое, людзям нават не трэба нічога тлумачыць – усе разумеюць абсурднасць гэтага дэкрэту, – заўважаў у нашым эфіры лідар АГП Анатоль Лябедзька.

– Збіраем подпісы не першы дзень. У нас ёсць рэгіёны, такія як Магілёў, якія пачалі гэту працу яшчэ ў канцы мінулага года. Літаральна кожны дзень да збору подпісаў далучаюцца новыя рэгіёны.  Людзям нават не трэба тлумачыць што гэта за дэкрэт і чаму яго трэба адмяніць.

Сабраныя подпісы павінны ўмацаваць пазіцыю дэпутата парламента ад АГП Ганны Канапацкай, якая ўжо выступіла за адмену Дэкрэта №3 «Аб сацыяльным утрыманстве».

06

08

Да збору подпісаў таксама далучыліся і прадстаўнікі іншых партый.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота ucpb.org