АПБ ладзіць школы назіральнікаў за птушкамі



У некалькіх гарадах Берасцейскай і Гомельскай абласцей пройдуць “школы назіральнікаў за птушкамі” – пад назвай “Ад бусла да ястраба”.

Ініцыятарамі школы выступае адна з камерцыйных галінаў грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ). Кажа прадстаўнік арганізацыі Юрый Бакур:

– Напэўна “Ахова птушак Бацькаўшчыны” – гэта самая масавая і накіраваная на працу з людзьмі арганізацыя. У Берасці ладзіліся онлайн-трансляцыі, першапачаткова вельмі шмат людзей назіралі, цяпер гэта больш статыстычны аналіз, што і як адбываецца ў перыяд гнездавання.

Праект рэалізуецца ў межах ініцыятывы “Будзь здаровы з птушкамі” і фінансуецца Еўрапейскім Звязам. Падобная школа ўжо працуе ў Менску. Падчас яе, шкаляры пройдуць курс па назіранні за птушкамі.

Беларускае Радыё Рацыя