Апеляцыйную скаргу Паліны Шарэнды-Панасюк разгледзяць 8-га чэрвеня
У Гомельскім абласным судзе 8 чэрвеня адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі палітзняволенай Паліны Шарэнды-Панасюк на рашэнне суда Чыгуначнага раёна Гомеля.

Скаргу будзе разглядаць суддзя Мікалай Маратаеў. Да гэтага часу вы можаце падтрымаць Паліну, даслаўшы поштай пасылку або бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі і зрабіць грашовы перавод. Таксама памятайце, што ў канверт з лістамі можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя лісты, налепкі, каляндарык, малюнкі, віктарыны і многае іншае.
У гомельскай калоніі 7 красавіка Паліну асудзілі па ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволення яшчэ адзін год у калоніі.
