Апеляцыйную скаргу палітвязня Арцёма Лябедзькі разгледзяць 31 кастрычніка
15 гадоў таму
У Менскім гарадскім судзе 24 жніўня Арцёму прысудзілі 3,5 гады калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Яго абвінавацілі ў „фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання” за данаты ў тры фонды салідарнасці ў 2020 годзе. Арцём на судзе віну не прызнаў і заявіў, што яму не ясная сутнасць прад’яўленых абвінавачванняў, што не разумее, за што ён на лаве падсудных.
За кратамі Арцём утрымліваецца з 28 сакавіка гэтага года. Ён – сын вядомага апазіцыйнага палітыка, аднаго з прадстаўнікоў Ціханоўскай – Анатоля Лябедзькі.