Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд Паўлу Севярынцу



Вярхоўны суд 27 жніўня разгледзеў скаргу на прысуд Паўлу Севярынцу.

«Апеляцыйны суд пакінуў прысуд Паўлу Севярынцу без зменаў. Адзінае, пералічылі 1 дзень СІЗА за 1,5 дні калоніі, таму Паша ўжо паўтара года адматаў. Засталося 5,5, калі падлічыць, але веру, што Бог падрыхтаваў для нас нешта зусім іншае», — напісала ў фэйсбуку жонка палітыка Вольга Севярынец.

Нагадаем, 25 траўня Магілёўскі абласны суд прыгаварыў сустаршыню аргкамітэта па стварэнні партыі „Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца да сямі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Палітыка абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Разам з Севярынцам асудзілі яшчэ некалькі чалавек. Каардынатар кампаніі „Еўрапейская Беларусь” Яўген Афнагель і актывіст кампаніі Андрэй Войніч атрымалі па сем гадоў, а актывісты Павел Юхневіч і Максім Вінярскі — па пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Відэаблогер Дзмітрый Казлоў (Шэры Кот) асуджаны на пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму; рэдактар тэлеграм-канала „Мая краіна Беларусь” Ірына Шчасная — на чатыры гады калоніі агульнага рэжыму.

Беларускае Радыё Рацыя