Апеляцыю абвінавачаных па берасцейскіх „беспарадках” не задаволілі



Без зменаў сёння, 18 красавіка, пакінуў абласны суд рашэнне суда першай інстанцыі па берасцейскіх „беспарадках”. Крымінальная палітычна матываваная справа кваліфікуецца па частцы другой артыкула 293 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або ўдзел у масавых беспарадках:

– Абскарджанне датычылася толькі першай частцы абвінавачаных. Апеляцыя была пададзена бокам абароны, на прысуд Маскоўскага суда горада Берасця.

Абвінавачаныя атрымалі ад трох да чатырох гадоў і шасці месяцаў пазбаўлення волі. Сярод тых, хто трапіў за краты ў калонію ўзмоцненага рэжыму, – Аляксандр Драздоў, Сяргей Крыўчэня, Ілля Мігно, Ягор Пракапчук, Віталь Пракапчук, Цімур Рызапур, Сяргей Салоха.

Дзянісу Хазею і Сяргею Гацкевічу далі тры гады выхаваўчай калоніі, паколькі яны яшчэ не з’яўляюцца паўнагадовымі.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце